Лютыч С. Л. | Аўтары | Аверсэв

Лютыч Святлана Лявонцьеўна

Лютыч С. Л.

Нарадзілася ў 1963 годзе ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці.

У 1986 годзе скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання».

З 2002 года працуе на пасадзе намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Гімназія № 1 г. Баранавічы».

Настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Удзельнік міжнароднага праекта «Step by step» (з 1995 года). Пераможца гарадской інтэрнэт-канферэнцыі сярод педагогаў (2015 год).

У 2019 годзе ў рамках абласнога семінара «Перадавы вопыт Брэстчыны» праводзіла майстар-клас «Энерджайзер камунікатыўнага ўзаемадзеяння».

Член гарадской метадычнай рады.

З'яўляецца аўтарам шматлікіх публікацый для «Настаўніцкай газеты» і часопіса «Пачатковая школа».

Суаўтар лінейкі рабочых сшыткаў для трэніровачных заданняў па рускай мове для 2-4 класаў.

Дэвіз педагагічнай дзейнасці: «Дасягай поспеху ў тым, што ты любіш».

up
Вход