Колбышава С. І. | Аўтары | Аверсэв

Колбышава Святлана Іванаўна

Колбышева С. И.

Нарадзілася 1 снежня 1968 года ў г. Пінску Брэсцкай вобласці.

Скончыла школу з музычным ухілам і паступіла ў Брэсцкае музычнае вучылішча на аддзяленне музычна-тэарэтычных дысцыплін. Па заканчэнні вучобы працавала каля 17 гадоў у школе — спачатку ў г. Пінску, затым у г. Брэсце, пасля пераезду сям'і ў г. Мінск — у школе № 116 Фрунзенскага раёна. Паралельна з працай паспяхова скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (філалагічны факультэт).

У 2011 годзе абараніла дысертацыйнае даследаванне ў галіне кінапедагогікі. У цяперашні час свет экранных мастацтваў з'яўляецца асноўнай сферай навуковых інтарэсаў.

Старшы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі, кандыдат педагагічных навук.

up
Вход