Карнеўская А. Б. | Аўтары | Аверсэв

Карнеўская Алена Барысаўна

Карневская Е. Б.

Скончыла з адзнакай факультэт англійскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (цяпер Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт). Уся прафесійная дзейнасць звязана з гэтай навучальнай установай: выкладчык, затым старшы выкладчык кафедры фанетыкі англійскай мовы, аспірантка кафедры эксперыментальнай фанетыкі. Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі — дацэнт кафедры фанетыкі англійскай мовы, а з 1981 па 1991 год — дацэнт кафедры тэарэтычнай і эксперыментальнай фанетыкі. З 1991 па 2012 год — загадчык кафедры фанетыкі англійскай мовы. У 1997 годзе атрымала вучонае званне прафесара. У цяперашні час — прафесар кафедры фанетыкі англійскай мовы МДЛУ.

А. Б. Карнеўская паспяхова спалучае вучэбна-метадычную работу ў галіне выкладання замежных моў у ВНУ з навукова-даследчай. З 1980 года кіруе комплекснымі навуковымі даследаваннямі па праблемах узаемадзеяння моўных сродкаў у прадуцыраванні выказвання, мадэлявання фанетычных характарыстык маўлення, фанетычнай інтэрферэнцыі ва ўмовах білінгвізму, лінгвістычнага забеспячэння шматмоўнага сінтэзу маўлення. Пад яе кіраўніцтвам абаронена 15 кандыдацкіх дысертацый.

З'яўляецца аўтарам звыш 240 навуковых прац, сярод якіх больш за 40 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Найбольш значнымі з іх з'яўляюцца падручнікі вышэйшай школы па практычнай фанетыцы англійскай мовы і вучэбныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь для студэнтаў моўных ВНУ і выпускнікоў сярэдніх школ па граматыцы англійскай мовы, аўдзіраванні і чытанні.

Узнагароджана знакам «Выдатнік вышэйшай школы» і ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Шматгадовай плённай творчай працай А. Б. Карнеўская заслужыла аўтарытэт аднаго з вядучых спецыялістаў у галіне тэорыі і практыкі англійскай мовы. Яна знаходзіцца ў пастаянным пошуку больш дасканалых шляхоў інтэграцыі навукі і адукацыі і шчодра дзеліцца сваімі ведамі з моладдзю.

up
Вход