Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы.

Францыск Скарына

Аўтарам

Выдавецтва «Аверсэв» запрашае аўтараў да супрацоўніцтва. Наша кампанія спецыялізуецца на выпуску выключна вучэбна-метадычнай літаратуры. Мы прапануем індывідуальны падыход і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва кожнаму аўтару.

Свае работы з паметкай «Рукапіс на разгляд» адпраўляйце на электронную пошту publish@aversev.by або паштовы адрас: 220090, г. Мінск, а/с 3. Звесткі пра сябе і рукапіс укажыце ў суправаджальным лісце (спампаваць форму), які дашліце разам з работай.

Патрабаванні да афармлення рукапісу:

  • наяўнасць тытульнага ліста з указаннем вашага прозвішча і назвы работы;
  • наяўнасць анатацыі, прадмовы і зместу;
  • тэкст у фармаце .doc (Microsoft Word);
  • малюнкі ў фармаце .jpg або .tif.

Рукапісы разглядаюцца на працягу 1 месяца. Матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.

Пасля паступлення работы ў выдавецтва вы атрымаеце пацвярджэнне па электроннай пошце. У выпадку нашай зацікаўленасці мы звяжамся з вамі для заключэння дагавора аб супрацоўніцтве.

У адпаведнасці з законам аб аўтарскім праве мы гарантуем, што ніякая частка вашага тэксту не будзе выкарыстана без вашай згоды.

Спадзяёмся на плённае супрацоўніцтва!