Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы.

Францыск Скарына

Аб кампаніі

Выдавецтва «Аверсэв» – гэта кампанія аднадумцаў, упэўненых у правільнасці абранага шляху. Мы ідзём у нагу з развіццём сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь і шануем свайго спажыўца. Наша місія – павышаць узровень адукацыі грамадства, у якім мы жывём.

Дата заснавання нашай кампаніі – 19 мая 1994 года. На працягу многіх гадоў мы дапамагаем набываць і даваць веды, вучыцца і вучыць. Нашы кнігі ахопліваюць усе раздзелы школьнай праграмы. Яны з’яўляюцца незаменнымі памочнікамі вучняў і настаўнікаў. Разнастайныя выданні зручныя і прывабныя для дзяцей, развіваюць іх пазнавальныя інтарэсы і творчыя здольнасці, вучаць разважаць, фарміруюць літаратурны смак, садзейнічаюць якаснай і паспяховай падрыхтоўцы да экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання. Яны суправаджаюць хлопцаў і дзяўчат на працягу ўсяго перыяду навучання: у дзіцячым садку, школе, універсітэце.

Азнаёміцца з разнастайнымі кнігамі выдавецтва і выбраць з іх тыя, якія неабходны, вам дапаможа наш каталог. Школьнікам выданні дадуць магчымасць зэканоміць час, палегчыць вучэбны працэс, запоўніць прабелы ў ведах; абітурыентам – падрыхтавацца да паступлення; бацькам – праверыць веды сваіх дзяцей, дапамагчы ім пры выкананні дамашніх заданняў; педагогам – якасна і эфектыўна арганізаваць работу на занятках, зрабіць працэс навучання цікавым і захапляючым.

За час работы кампаніі нашы дапаможнікі атрымалі высокую ацэнку спецыялістаў і заваявалі давер вучняў і іх бацькоў, а таксама настаўнікаў. Сёння з упэўненасцю можна сказаць – мы нясём веды ў кожны дом!

«Аверсэв» – гэта не толькі дружная каманда кваліфікаваных супрацоўнікаў, якія цэняць сваю працу і дапамагаюць кнізе прайсці шлях ад рукапісу да кніжнай паліцы. Мы – гэта яшчэ і нашы чытачы, аўтары, рэцэнзенты, метадысты, мастакі. Мы гатовыя да супрацоўніцтва з усімі, хто цэніць веды і адукаванасць, любіць кнігу.

Дапамагаем вучыць, дапамагаем вучыцца.

З павагай, калектыў выдавецтва «Аверсэв».