Нарадзілася ў вёсцы Сеты Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Вучылася ў Запрудскай васьмігадовай, Залескай сярэдняй школах. З дзяцінства марыла стаць настаўніцай.
Скончыла Віцебскі педагагічны інстытут (зараз універсітэт) імя Машэрава. Працавала піянерважатай, выкладала рускую мову, зараз выкладае ўрокі роднай мовы і літаратуры ў Пліскай дзіцячым садзе — сярэдняй школе.
На ўроках шмат увагі ўдзяляе пазакласнай рабоце, звяртаецца да краязнаўчага матэрыялу. Вучні А. С. Зубко паказваюць добрыя вынікі на цэнтралізаваным тэсціраванні, становяцца пераможцамі раённых, абласных, рэспубліканскіх алімпіяд, прызёрамі рэспубліканскіх творчых конкурсаў, конкурсаў юных паэтаў.
Распрацоўкі ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў друкаваліся ў часопісах «Беларуская мова і літаратура» (2008, № 7), (2009, № 4), (2009, № 7), (2009, № 12), (2010, № 1), (2011, № 7), (2012, № 6), (2016, № 1); «Роднае слова» (2013, № 2).