А вось, як будзеце вучыцца,
То можна сэнсу і дабіцца.

Якуб Колас

Жураўская Алена Віктараўна

/media/author/zhuravskay_ev.jpg

Нарадзілася 25 чэрвеня 1978 года ў Мінску ў сям'і настаўніка матэматыкі.

У 1997 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны каледж па спецыяльнасці «Выкладанне ў пачатковых класах», у 2002 годзе — факультэт педагогікі і методыкі пачатковага навучання (цяпер факультэт пачатковай адукацыі) Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання і беларуская мова і літаратура».

У 2003 годзе скончыла магістратуру БДПУ па спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя», магістр педагагічных навук; у 2007 годзе — аспірантуру БДПУ па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка навучання і выхавання: вучнёўская і студэнцкая моладзь».

З 2002 года працуе на факультэце пачатковай адукацыі БДПУ.

Старшы выкладчык кафедры прыродазнаўчанавуковых дысцыплін.

Друкуецца з 2001 года. Мае каля 30 публікацый педагогіка-метадычнай накіраванасці.

6 выданняў