Жук Людміла Уладзіміраўна

Жук Л. В.

Нарадзілася 12 мая 1975 года ў г. Стоўбцы Мінскай вобласці.

У 1994 годзе скончыла Мінскі педагагічны каледж па спецыяльнасці «Выкладанне ў пачатковых класах».

У 1998 годзе атрымала дыплом па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання» ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка.

З 1994 года працуе настаўнікам пачатковых класаў у ДУА «Сярэдняя школа № 185 г. Мінска».

У 1995-1999 гадах прымала актыўны ўдзел у апрабацыі навучальных праграм, падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў блока «Чалавек і яго здароўе» курса «Чалавек і свет». Удзельнічала ў праграмах па здаровым ладзе жыцця ў рамках праектаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, праводзіла трэнінгі, семінары-практыкумы па пытаннях выкарыстання актыўных метадаў і прыёмаў навучання асновам ЗЛЖ для настаўнікаў і кіраўнікоў школ краіны. Распрацоўкі ўрокаў публікаваліся ў часопісах «Пачатковая школа» і «Здаровы лад жыцця».

У 1999 годзе атрымала першую кваліфікацыйную катэгорыю.

У 2001-2003 гадах праходзіла навучанне на спецыяльным факультэце перападрыхтоўкі педагагічных кадраў МГІРА па спецыяльнасці «Практычная псіхалогія».

У 2010 годзе ўдзельнічала ў I Злёце педагагічных дынастый і настаўніцкіх сем'яў Фрунзенскага раёна, у Рэспубліканскім злёце педагагічных дынастый.

up
Вход