Жалнярэвіч Іван Іосіфавіч

Нарадзіўся 16 снежня 1949 года ў в. Пашкаўцы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
У 1971 годзе з адзнакай скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і быў размеркаваны на кафедру агульнай фізікі фізічнага факультэта, дзе і працуе па сённяшні дзень: з 1971 года — асістэнтам, з 1976 года — старшым выкладчыкам, з 1989 года — дацэнтам. З 1997 па 2014 год выконваў абавязкі загадчыка кафедры агульнай фізікі.
У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Оптыка».
Аўтар больш за 150 навуковых, навукова-метадычных і метадычных работ, а таксама больш за 20 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў (у суаўтарстве).
У 2010-2012 гадах напісаў 38 артыкулаў у «Энцыклапедыю для школьнікаў і студэнтаў».
Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.