Нарадзілася 9 снежня 1966 года ў Мінску.
У 1986 годзе скончыла Мінскае педагагічнае вучылішча № 2. У 2009 годзе скончыла факультэт пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. У 2012 годзе прайшла перападрыхтоўку на ўзроўні вышэйшай адукацыі ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Інфармацыйна-ідэалагічная і выхаваўчая работа ва ўстановах адукацыі».
Працавала настаўнікам пачатковых класаў у сярэдняй школе № 80 г. Мінска, затым метадыстам аддзела метадычнага суправаджэння выхаваўчай работы ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі». З 2011 года – загадчык кабінета метадычнага забеспячэння выхаваўчай работы ДУ «Мінскі гарадскі вучэбна-метадычны цэнтр прафесійнай адукацыі». З 2014 года па цяперашні час працуе намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 138 г. Мінска.
Настаўнік пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.
Узнагароджана граматай упраўлення адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска.
З 2000 года публікуецца ў навукова-метадычных часопісах. Мае больш за 70 публікацый у часопісах «Пачатковая школа», «Минская школа» і інш.
Аўтар больш за 30 вучэбных дапаможнікаў.