Нарадзілася ў 1936 годзе ў с. Вяляцічы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. У 1954 годзе закончыла дзясяты клас і паступіла на трэці курс Барысаўскага педагагічнага вучылішча.
У 1956 годзе пачала сваю педагагічную дзейнасць настаўніцай пачатковых класаў, потым на працягу 8 гадоў працавала настаўніцай музыкі і спеваў у г. Барысаве.
У 1963 годзе скончыла Маскоўскі вочна-завочны ўніверсітэт мастацтва (інструмент - баян).
У 1968 годзе - вячэрнюю музычную школу № 5 г. Мінска па класе фартэпіяна.
У 1990 годзе ўбачыў свет першы беларускамоўны музычны зборнік Я. Г. Жабко «Усе поры года я вельмі чакаю», рэкамендаваны навукова-метадычным цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Сёння ў яе творчай скарбонцы 15 зборнікаў (9 музычных і 6 паэтычных).
Я. Г. Жабко адпрацавала 30 гадоў у дашкольнай установе на пасадзе музычнага кіраўніка.
У многіх зборніках выступае як суаўтар.
Друкуецца ў часопісах і газетах.
У праграме па музычным выхаванні для дзяцей змешчаны 57 музычных твораў Я. Г. Жабко.