Нарадзіўся 20 ліпеня 1948 года ў Мінску.
У 1966 годзе паступіў на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (аддзяленне радыёфізікі і электронікі), які скончыў у 1971 годзе.
Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў у НІА БДУ спачатку на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка, а з 1973 года – старшага навуковага супрацоўніка. У 1975 годзе быў пераведзены на пасаду загадчыка сектара Спецыяльнага канструктарска-тэхналагічнага бюро пры БДУ. У 1987 годзе пераведзены на кафедру радыёфізікі і электронікі ЗВЧ факультэта радыёфізікі і электронікі. У цяперашні час з'яўляецца старшым выкладчыкам кафедры фізікі і аэракасмічных тэхналогій гэтага ж факультэта.
Працуе ў Ліцэі БДУ настаўнікам фізікі. Больш за дзесяць вучняў У. І. Зяньковіча ў розныя гады станавіліся пераможцамі Міжнароднай алімпіяды па фізіцы.
Удастоены дзвюх прэмій спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны дзвюма ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.