Нарадзілася 30 снежня 1973 года ў Мінску.
Скончыла Мінскае педагагічнае вучылішча № 2 па спецыяльнасці «Выкладанне ў пачатковых класах» (1992), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура» (1997), аспірантуру і дактарантуру Нацыянальнага інстытута адукацыі (2009, 2016).
Працавала настаўнікам пачатковых класаў у сярэдняй школе № 46 г. Мінска, выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў педагагічным каледжы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Мінскім дзяржаўным абласным ліцэі, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 144 г. Мінска, малодшым навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі, дацэнтам кафедры педагогікі і псіхалогіі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, дацэнтам кафедры прыватных методык Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, вучоным сакратаром навукова-даследчага цэнтра Нацыянальнага інстытута адукацыі. З 2017 года – намеснік дырэктара па навукова-даследчай рабоце Нацыянальнага інстытута адукацыі.
Мае больш за 100 публікацый па методыцы навучання беларускай мове (навукова-метадычныя артыкулы, вучэбныя і вучэбна-метадычныя дапаможнікі, электронныя адукацыйныя рэсурсы і інш.).
Кандыдат педагагічных навук, дацэнт.