Зарэцкая Кацярына Валяр’янаўна

Зарецкая Е. В.

Нарадзілася 18 лістапада 1939 года ў в. Слабада Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

У 1962 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (зараз Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт), у 1975 — аспірантуру пры ім. У 1975 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю, атрымала вучоную ступень кандыдата філалагічных навук. З 1985 года мае вучонае званне дацэнта, з 2000 года — прафесара.

З 1962 года па цяперашні час працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце на розных пасадах. На дадзены момант займае пасаду прафесара кафедры агульнага мовазнаўства.

Мае звыш 60 публікацый, сярод іх 20 вучэбных дапаможнікаў для вышэйшых навучальных устаноў і сярэдніх школ рэспублікі па розных аспектах выкладання тэорыі і практыкі нямецкай мовы. Да іх адносяцца: камплект вучэбных дапаможнікаў па тэарэтычнай і практычнай фанетыцы нямецкай мовы, вучэбныя дапаможнікі па практыцы нямецкай мовы, культуры камунікацыі, лінвастылістычным аналізе тэксту, прафесійнай мове эканомікі, граматыцы нямецкай мовы і аўдзіраванні. Дзевяць вучэбных дапаможнікаў маюць грыф Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

кнігі аўтара
up