Нарадзілася 6 снежня 1976 года ў Мінску.
У 1999 годзе з адзнакай скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, атрымала кваліфікацыю «настаўнік сусветнай і айчыннай культуры, кіраўнік фальклорнага калектыву»; прысвоена акадэмічная ступень бакалаўра ў галіне культуралогіі. У 1999–2001 гадах навучалася ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (завочная форма). У 2001 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Сучасная архітэктура Беларусі: праблема мастацкай выразнасці (1970–90-я гг.)» па спецыяльнасці «Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і архітэктура»; прысвоена вучоная ступень кандыдата мастацтвазнаўства. У 2002–2006 гадах навучалася ў дактарантуры ІМЭіФ (завочная форма). Аўтар больш за 190 публікацый.
З верасня 1999 года працуе ў БДПУ: з 1999 года — выкладчыкам кафедры этналогіі і фалькларыстыкі, з 2004 года — дацэнтам кафедры этналогіі і фалькларыстыкі, з чэрвеня 2007 года — загадчыкам кафедры музыкі і харэаграфіі, з верасня 2009 года — загадчыкам кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва. У маі 2006 года прысуджана вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Мастацтва». Пад яе кіраўніцтвам абаронена больш за 50 дыпломных работ, з іх 5 занялі прызавыя месцы (І, ІІ і ІІІ) на Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ. Кіруе магістрантамі, навуковай работай студэнтаў. У 2008–2014 гадах прымала ўдзел (як адказны сакратар) у арганізацыі і правядзенні І, ІІ і ІІІ Міжнародных навукова-практычных канферэнцый «Актуальныя праблемы мастацтва: гісторыя, тэорыя, методыка». У 2010–2013 гадах з'яўлялася адказнай за правядзенне штогадовага конкурсу прафесійнага майстэрства студэнтаў творчых спецыяльнасцей БДПУ «Я — настаўнік (педагагічны дэбют)». У 2010 годзе стала стыпендыятам Прэзідэнцкай стыпендыі Рэспублікі Беларусь.
Навуковыя інтарэсы: сучасная архітэктура Беларусі, гісторыя мастацтва Беларусі, сусветнае мастацтва: генезіс, стан, перспектывы.
Асноўныя публікацыі: Мастацкае аблічча беларускай архітэктуры 70– 90-х гг. ХХ ст.: Манаграфія. — Мінск, 2004; Мастацтва краін Усходу: ад вытокаў да пачатку ХХ ст.: вучэбна-метадычны дапаможнік. — Мінск, 2006; Мастацкі вобраз архітэктуры Беларусі апошняй чвэрці ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя: Манаграфія. — Мінск, 2008; Сусветная мастацкая культура: вучэбна-метадычны дапаможнік. У 2 ч. Ч. 1. Ад вытокаў да Сярэднявечча (у суаўтарстве са С. М. Зелянеўскай). — Мінск, 2011; Сусветная мастацкая культура: вучэбна-метадычны дапаможнік. У 2 ч. Ч. 2. Ад Адраджэння да пачатку ХХІ ст. (у суаўтарстве са С. М. Зелянеўскай). — Мінск, 2011; Сучасная архітэктура Беларусі: эвалюцыя мастацкіх вобразаў у сусветным кантэксце; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. — Мінск, 2014.