Нарадзілася 24 студзеня 1969 года ў г. Аленягорску Мурманскай вобласці (Расія).
У 1990 годзе скончыла з адзнакай Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання».
Працавала настаўнікам пачатковых класаў у СШ № 176 г. Мінска, затым метадыстам, начальнікам аддзела, начальнікам цэнтра ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.
У цяперашні час — начальнік аддзела каардынацыі сістэмы павышэння кваліфікацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
Аўтар і суаўтар больш за 50 навукова-метадычных публікацый па актуальных праблемах пачатковай адукацыі.