Сэнс жыцця нашага – бесперапынны рух.

Якуб Колас

Юхнель Наталля Валянцінаўна

/media/author/yuhnel_nv.jpg

Нарадзілася 27 ліпеня 1962 года ў г. Смалявічы Мінскай вобласці. Вучылася ў СШ № 2 г. Смалявічы, а таксама ў музычнай школе. Затым сям'я пераехала ў г. Жодзіна.

Скончыла школу з залатым медалём у 1978 годзе. У 1983 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (цяпер Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт). Студэнткай ездзіла на стажыроўку ў Манчэстэрскі ўніверсітэт (Вялікабрытанія).

Пасля заканчэння інстытута працавала настаўнікам англійскай мовы ў школе-гімназіі № 7 г. Жодзіна. Удзельнічала ў раённых, абласных і рэспубліканскіх семінарах на базе школы-гімназіі. Прыняла ўдзел ва ўсесаюзнай педагагічнай «Эўрыцы» ў Эстоніі. У 1994 годзе пры здачы экзамену на першую катэгорыю Н. В. Юхнель была прысвоена кваліфікацыя «настаўнік вышэйшай катэгорыі».

Некалькі разоў стажыравалася за мяжой: у Вялікабрытаніі (камунікатыўнае навучанне англійскай мове, методыка выкладання англійскай мовы, напісанне падручнікаў, навыкі прэзентацыі і г. д.) і ЗША, а таксама ў Румыніі, Балгарыі і Польшчы (на майстэрнях брытанскіх метадыстаў і аўтараў падручнікаў). Працавала пад эгідай Брытанскага Савета ў Беларусі як метадыст: праводзіла семінары і майстэрні ў летніх школах Брытанскага Савета ў Горках, ездзіла з семінарамі па рэспубліцы.

У якасці метадыста ўдзельнічала ў праграме па павышэнні кваліфікацыі выкладчыкаў ВНУ Мінска.

Вяла двухгадовы цыкл тэлеперадач па навучанні англійскай мове на аснове відэакурсаў Look Ahead.

Паралельна ўзначальвала школьнае і гарадское метадаб'яднанні замежных моў, некаторы час працавала намеснікам дырэктара па навукова-метадычнай рабоце ў гімназіі.

Зараз працуе ў лінгвістычным цэнтры «CОЛ Мінск»: выкладае англійскую мову і рыхтуе студэнтаў да міжнародных іспытаў IELTS, FCE, CAE.

C 2000 года займаецца напісаннем падручнікаў: узначальвала калектыў аўтараў па напісанні серыі вучэбных комплексаў Magic Tour для гімназій (5-8 класы), якія складаюцца з кнігі для навучэнцаў, кнігі для настаўніка і працоўнага сшытка; з'яўляецца аўтарам і суаўтарам нацыянальных падручнікаў для агульнаадукацыйных школ і гімназій для 6-11 класаў.

15 выданняў