Яцына Іна Дзмітрыеўна

Яцына И. Д.

Нарадзілася 17 ліпеня 1966 года ў г. Паставы Віцебскай вобласці.

У 1989 годзе скончыла біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Працуе настаўнікам-метадыстам у ДУА «Гімназія № 14 г. Мінска». Акрамя таго, кіруе раённым метадычным аб'яднаннем настаўнікаў біялогіі Заводскага раёна і гарадскім метадычным аб'яднаннем маладых настаўнікаў біялогіі г. Мінска. Стаж працы - 28 гадоў.

Уладальнік прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за асабісты ўклад у развіццё здольнасцей адораных навучэнцаў, лаўрэат прэміі Мінгарвыканкама ў намінацыі «Сацыялізацыя асобы ва ўмовах культурна-адукацыйнай прасторы сталіцы». Член журы гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства «Панарама інавацыйных адукацыйных практык "Акадэмія ўрока - 2016"».

Аўтар больш за 10 публікацый.

up
Вход