Няма большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек мае розум і навуку ў галаве.

Кастусь Каліноўскі

Яшчын Барыс Юр’евіч

/media/author/yashchin_bu.jpg

Нарадзіўся 19 кастрычніка 1941 года ў Татарскай АССР (Расія). Скончыў сярэднюю школу № 30 г. Кіравабада (цяпер г. Гянджа, Азербайджан). У 1964 годзе з адзнакай скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1965 годзе служыў у Савецкай Арміі. З 1965 года працаваў у школах № 52, 71, 199, гімназіі «ЭКА-Л», школе № 64, Інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі. Да сакавіка 2015 года працаваў у гімназіі № 42.

Вучні Б. Ю. Яшчына перамагалі на раённых, гарадскіх, рэспубліканскіх алімпіядах (двойчы першае месца ў рэспубліцы).

Выкладаў на курсах павышэння кваліфікацыі розных узроўняў. Узнагароджаны мноствам грамат.

Двойчы атрымліваў Міжнародны Сорасаўскі грант.

Прымаў удзел у стварэнні нарматыўных кваліфікацыйных, экзаменацыйных, праграмных матэрыялаў.

З 1992 года публікуецца ў часопісе «Матэматыка і праблемы адукацыі», мае тры метадычныя распрацоўкі.

Суаўтар 47 дапаможнікаў ВМК па матэматыцы для 5–11 класаў.

15 выданняў