Ясеў Уладзімір Віктаравіч

Ясев В. В.

Нарадзіўся 1 сакавіка 1961 года ў г. Быхаве Магілёўскай вобласці.

У 1984 годзе скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. А. Куляшова.

У 1990-1993 гадах навучаўся ў аспірантуры пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.

З 1988 года працуе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова, прайшоў шлях ад асістэнта кафедры паліталогіі да прарэктара па выхаваўчай рабоце (2008).

Сфера навукова-даследчых інтарэсаў: фарміраванне грамадзянскай супольнасці, дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў у Рэспубліцы Беларусь; распрацоўка канцэпцыі сацыяльна-гуманітарнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Кіраўнік гранта Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў «Дынаміка палітычнага працэсу Рэспублікі Беларусь ва ўмовах сістэмнай трансфармацыі грамадства» (2001-2003); задання Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Распрацоўка навуковых асноў ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці» (2001-2003). Выканаўца заданняў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (галіновыя тэмы): «Навуковае абгрунтаванне месца і ролі грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый у фарміраванні грамадзянскай супольнасці ў Рэспубліцы Беларусь» (2010); «Навуковае абгрунтаванне канцэпцыі сацыяльна-гуманітарнай адукацыі на першай ступені вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2010-2011); «Распрацоўка канцэптуальных асноў пабудовы зместу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыкла на першай ступені вышэйшай адукацыі ў сувязі з увядзеннем у сярэдніх агульнаадукацыйных установах вучэбнага прадмета "Грамадазнаўства"» (2011).

Аўтар больш за 100 навуковых і навукова-метадычных публікацый.

Узнагароджваўся Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003, 2007). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013).

Кандыдат палітычных навук (1993), дацэнт (1997).

up
Вход