Нарадзілася 31 жніўня 1996 года ў г. Бабруйску.
У 2013 годзе з залатым медалём скончыла сярэднюю школу № 27 г. Бабруйска.
У 2018 годзе з чырвоным дыпломам скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Увайшла ў спіс 15 лепшых выпускнікоў краіны 2018 года.
З 2019 года - заснавальнік Акадэміі дадатковай адукацыі для дзяцей Mr. Cat Academy, выкладчык замежных моў, магістрант Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.
У 2017-2019 гадах - стваральнік і кіраўнік праекта «Школа бізнесу для падлеткаў Teens2Business».
У 2018-2019 гадах - дырэктар адукацыйнага цэнтра 2English.
Шматразовы пераможца рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд па рускай мове і літаратуры, літаратурных і рытарычных конкурсаў.
Аўтар матэрыялаў і дапаможнікаў па навучанні дзяцей англійскай мове.
Распрацоўшчык метадычнай сістэмы гейміфікацыі навучання дзяцей.
Распрацоўшчык адукацыйных квэстаў па навучанні дзяцей англійскай мове.
Агульны педагагічны стаж 6 гадоў.