Валочка Ганна Міхайлаўна

Волочко А. М.

Загадчык лабараторыі гуманітарнай адукацыі Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Кандыдат філалагічных навук (1990), доктар педагагічных навук (2008), дацэнт па спецыяльнасці «Педагогіка» (2002).

Кіраўнік аўтарскага калектыву па распрацоўцы канцэпцыі і адукацыйных стандартаў вучэбнага прадмета «Беларуская мова», вучэбных праграм па беларускай мове (5–11 класы), нормаў ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па беларускай мове. Аўтар манаграфіі «Тэарэтыка-метадычныя асновы развіцця звязнага маўлення вучняў на ўроках беларускай мовы: 5–10 класы» (2005), аўтар і суаўтар 8 падручнікаў, з іх 2 эксперыментальных, 38 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 3 вучэбна-метадычных комплексаў па арганізацыі і правядзенні факультатыўных заняткаў, даведніка па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы, зборніка экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове (тэксты пераказаў), кантрольна-вымяральных матэрыялаў (дыктанты, пераказы для 5–9, 10–11 класаў, тэсты для 8–11 класаў) і інш. Прымала ўдзел у саставе рабочай групы па падрыхтоўцы новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2006–2008).

Старшыня секцыі беларускай мовы і літаратуры навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, член рэдкалегіі навукова-метадычнага часопіса «Беларуская мова і літаратура», навуковага часопіса «Педагогическая наука и образование».

Узнагароджана знакам «Выдатнік адукацыі» (2010).

Сфера дзейнасці — методыка навучання беларускай мове ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.

Сфера навуковых інтарэсаў — тэорыя і практыка перакладу, лінгвістыка тэксту, развіццё звязнага маўлення вучняў, навукова-метадычнае забеспячэнне працэсу навучання беларускай мове ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Аўтар і суаўтар каля 200 навуковых і навукова-метадычных прац.

up
Вход