Працоўную дзейнасць у сістэме адукацыі пачала ў якасці настаўніка пачатковых класаў. З 1995 года – кіраўнік метадычнага аб'яднання настаўнікаў пачатковых класаў Першамайскага раёна г. Віцебска.
У 2004 годзе стала лаўрэатам III (абласнога) этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных працаўнікоў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь».
З 2008 года – метадыст Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, з 2012 па 2020 год – загадчык кафедры ўпраўлення і тэхналогій адукацыі ў гэтым жа інстытуце.
У 2015 годзе скончыла аспірантуру па спецыяльнасці «Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі». Правяла дысертацыйнае даследаванне па тэме «Формирование индивидуальной траектории профессионального развития педагога» і атрымала дыплом з прысваеннем навуковай кваліфікацыі «Даследчык педагагічных навук».
У цяперашні час – дацэнт кафедры педагогікі, прыватных методык і менеджменту адукацыі Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, прарэктар па навукова-метадычнай рабоце.
З'яўляецца кансультантам абласных творчых праектаў. Аўтар 53 публікацый у абласных і рэспубліканскіх часопісах, навукова-метадычных зборніках.