Нарадзілася 16 жніўня 1983 года ў Мінску.
Скончыла школу з мастацкім ухілам. Сярэднюю спецыяльную адукацыю атрымала ў педагагічным каледжы, вышэйшую – у БДПУ імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Пачатковыя класы. Выяўленчае мастацтва». Пасля заканчэння магістратуры працавала настаўнікам выяўленчага мастацтва ў сярэдняй школе № 163 г. Мінска, малодшым навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага інстытута адукацыі, выкладчыкам у Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў. У 2021 годзе абараніла дысертацыю па тэорыі і методыцы навучання выяўленчаму мастацтву.
Сфера прафесійных інтарэсаў – педагогіка мастацтва, методыка навучання выяўленчаму мастацтву, традыцыйныя і нетрадыцыйныя мастацкія тэхнікі ў рабоце з дзецьмі.
З'яўляецца аўтарам артыкулаў па педагогіцы мастацтва, вучэбнага дапаможніка «Изобразительное искусство» (3 клас), УМК для факультатыўных заняткаў «Традиционные художественные техники» (4 клас), «КомпиАрт (основы рисования на компьютере» (2-4 класы) і інш.
Працуе навуковым супрацоўнікам лабараторыі пачатковай адукацыі ў Нацыянальным інстытуце адукацыі, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва і школа».