Сэнс жыцця нашага – бесперапынны рух.

Якуб Колас

Волкаў Андрэй Валер’евіч

/media/author/volkov_av.jpg

Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы». Педагагічны вопыт настаўніка англійскай мовы набыў у ДУА «Гімназія № 3 г. Барысава». За час працы праявіў сябе як удумлівы, мэтанакіраваны, творчы педагог і ў 2009 годзе стаў дыпламантам абласнога этапа конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь — 2009», а таксама ўдзельнікам заключнага этапа конкурсу. У 2008 годзе стаў лаўрэатам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2011 годзе праходзіў стажыроўку ў Каліфарнійскім універсітэце ў ЗША. З 2012 года — дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. Барысава».

Як ініцыятыўны і творчы педагог, вядзе актыўную дзейнасць па прапагандзе перспектыўнага педагагічнага вопыту, удзельнічаючы ў працы абласнога клуба педагагічных работнікаў «Флагман» і рэспубліканскага клуба «Крыштальны журавель». Праводзіць адкрытыя ўрокі з выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў навучання замежнай мове, майстар-класы «Інтэрактыўныя мадэлі ўзаемадзеяння на ўроку англійскай мовы», «Сучасны ўрок англійскай мовы». З'яўляецца суаўтарам падручнікаў па англійскай мове для 8 і 9 класаў, рабочых сшыткаў для 7, 8 і 9 класаў.

6 выданняў