Асвета ёсць першай прыступкай як фізічнага, гэтак аднолькава і маральнага паляпшэння побыту.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

Войтава Юлія Капітонаўна

/media/author/vojtova_uk.jpg

Нарадзілася 10 кастрычніка 1950 года ў г. Люберцы Маскоўскай вобласці (Расія).

Скончыла з адзнакай Тартускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Матэматыка».

Дацэнт кафедры кіравання і тэхналогій адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Гомельскі абласны інстытут развіцця адука-цыі».

Вопыт працы настаўнікам матэматыкі Зябраўскай сярэдняй школы № 1 Гомельскага раёна абагульняўся Гомельскім інстытутам удасканалення настаўнікаў, Рэспубліканскім інстытутам удасканалення настаўнікаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Прафесійныя інтарэсы: даследчыя метады рашэння задач, метады мадэлявання ў навучанні матэматыцы, вучэбна-метадычнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу па матэматыцы як сродак павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў.

Выдадзена больш за 20 матэрыялаў у зборніках навуковых канферэнцый, больш за 50 артыкулаў у навукова-метадычных часопісах, 3 артыкулы ў Беларускай педагагічнай энцыклапедыі. З'яўляецца аўтарам больш за 20 вучэбных і вучэбна-метадычных выданняў па матэматыцы, суаўтарам больш за 25 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў па матэматыцы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Прафесійныя і творчыя дасягненні:

— стаж педагагічнай працы — больш за 40 гадоў;

— настаўнік матэматыкі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі;

— метадыст вышэйшай катэгорыі;

— лаўрэат I ступені рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года — 1992»;

— узнагароджана ганаровым знакам «Выдатнік народнай адукацыі БССР»;

— член аўтарскага калектыву па стварэнні нацыянальных вучэбна-метадычных комплексаў па матэматыцы для 5 і 6 класаў у складзе Л. Б. Шнепермана (навуковы кіраўнік), А. П. Кузняцовай, Г. Л. Мураўёвай, Б. Ю. Яшчына, Ю. К. Войтавай;

— член калектыву распрацоўшчыкаў вучэбнай праграмы факультатыўнага курса па матэматыцы «Матэматычная вясёлка» для 1–4 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;

— член аўтарскага калектыву па стварэнні вучэбна-метадычных комплексаў для факультатыўнага курса «Матэматычная вясёлка».

18 выданняў