Нарадзіўся 1 студзеня 1949 года ў в. Сёмкаў Гарадок Мінскага раёна Мінскай вобласці.
javascript:XTR_catalog.save_edited_catgroup()
У 1971 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Фізіка». У 1974 годзе — аспірантуру пры БДУ па спецыяльнасці «Філасофія». У 1982-2002 гадах і з 2014 года па цяперашні час — загадчык кафедры Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. У 1995-2014 гадах — прарэктар, першы прарэктар дадзенай ВНУ.
Стаж педагагічнай працы ў ВНУ — 41 год.
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1993), заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2004). У 2014 годзе ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.
Аўтар больш за 220 публікацый, у тым ліку 3 манаграфій, 11 вучэбных дапаможнікаў для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і студэнтаў ВНУ з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама 6 вучэбных дапаможнікаў і курсаў лекцый для студэнтаў і школьнікаў. Укладальнік, навуковы рэдактар і аўтар артыкулаў у 5 зборніках прац вучоных Беларусі, Расіі і Украіны па пытаннях якасці адукацыі, выдадзеных у Маскве і Магілёве. Аўтар больш за 50 навуковых публікацый у замежных выданнях. Кіраўнік аўтарскага калектыву, які распрацаваў канцэпцыю, адукацыйны стандарт, вучэбную праграму, а таксама вучэбныя дапаможнікі па грамадазнаўстве для вучняў 9-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь. Кіраўнік аўтарскага калектыву дапаможніка «Обществоведение. Пособие для подготовки к централизованному тестированию» (Мінск, Аверсэв, 2011 і наступныя гады).
Доктар філасофскіх навук (2001), прафесар (2003).