Вянглоўская Таццяна Мікалаеўна

Венгловская Т. Н.

У 1996 годзе скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. Куляшова з прысваеннем кваліфікацыі «настаўнік рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры». Працуе настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва», мае першую кваліфікацыйную катэгорыю. Актыўна выкарыстоўвае ў сваёй працы інавацыйныя педагагічныя методыкі, супрацоўнічае з Магілёўскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам, займаецца прафсаюзнай работай. Захапляецца псіхалогіяй і турызмам (з'яўляецца экскурсаводам, атэставаным Нацыянальным агенцтвам па турызме). Педагагічнае крэда: «Нічому таму, што важна ведаць, навучыць нельга – усё, што можа зрабіць настаўнік, – гэта паказаць дарожкі» (Р. Олдынгтан).

up