Ваўранчук Наталля Аляксандраўна

Вавренчук Н. А.

У 1996 годзе з адзнакай скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна з прысваеннем кваліфікацыі «Педагогіка і методыка пачатковага навучання з дадатковай спецыяльнасцю "Музыка і спевы"».

У 2010 годзе скончыла аспірантуру пры Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (матэматыка)».

Працавала настаўнікам, намеснікам дырэктара школы па вучэбнай рабоце, выкладчыкам кафедры прыродазнаўча-матэматычных дысцыплін псіхолага-педагагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна.

У цяперашні час працуе настаўнікам пачатковых класаў у ДУА «Гімназія № 2 г. Брэста».

Удзельнік навукова-метадычных канферэнцый рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў, лектар ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі», аўтар і суаўтар 45 публікацый у выданнях рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.

Настаўнік пачатковых класаў кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст». Лаўрэат прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў (2008). Член Асацыяцыі настаўнікаў-метадыстаў «Імкненне» грамадскага аб'яднання «Беларускае педагагічнае таварыства».

Педагагічны стаж складае 20 гадоў.

up
Вход