Васількова Аксана Аляксандраўна

Василькова О. А.

Нарадзілася 24 кастрычніка 1980 года.

У 2002 годзе скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання», у 2017 годзе – ФПК ІПК Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя».

У педагогіцы 20 гадоў. У гэты час працуе старшым выкладчыкам кафедры педагогікі, прыватных методык і менеджменту адукацыі Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

З’яўляецца навуковым кансультантам абласных творчых праектаў «Фарміраванне асноў патрыятызму з дапамогай далучэння дзяцей да культуры беларускага народа ва ўстанове дашкольнай адукацыі», «Развіццё дыялагічнага і маналагічнага маўлення як сродку зносін дзяцей 4–6 гадоў праз гульнявую дзейнасць».

У 2021 годзе працавала ў складзе арганізацыйнага камітэта абласной навукова-практычнай канферэнцыі «Вучань – настаўнік: аўтарства і творчасць». Прымала ўдзел у паседжанні абласнога педагагічнага клуба дашкольных работнікаў «Праблемы. Пошукі. Знаходкі».

А. А. Васільковай належаць шматлікія публікацыі для педагогаў дашкольных устаноў, у тым ліку: «Фарміраванне каштоўнаснага ўспрымання малой радзімы ў дзяцей дашкольнага ўзросту» (2018); «Сям’я і ўстанова дашкольнай адукацыі як адзіная прастора развіцця асобы дзіцяці» (2019); «Фарміраванне ўяўленняў аб прафесіях у дзяцей 4–6 гадоў у працэсе рэалізацыі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі: методыка-практычны матэрыял» (2021).

up
Вход