Нарадзілася 24 студзеня 1970 года ў Мінску.
У 1992 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка выкладання ў пачатковых класах» і ў 2005 годзе — Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Нямецкая мова».
Працуе настаўнікам нямецкай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі «Пачатковая школа № 29 г. Мінска».
Педагагічны стаж — 27 гадоў. Вопыт працы ў якасці настаўніка замежнай мовы — 10 гадоў.
Настаўнік вышэйшай катэгорыі.
Уладальнік гранта Мінгарвыканкама за распрацоўку адукацыйнага праекта «Обучение младших школьников иноязычному речевому общению на основе метода активизации резервных возможностей личности (немецкий язык)» (2007).
Пераможца гарадскога конкурсу «Вопыт і ініцыятыва педагогаў — рэсурс адукацыі сталіцы», уладальнік прэміі Мінгарвыканкама (2014).