Нарадзілася ў Мінску, вучылася ў звычайнай школе, заўсёды малявала.
Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К. Глебава па спецыяльнасці «Мастацкае афармленне», затым – мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава.
Больш за 30 гадоў працуе настаўнікам выяўленчага мастацтва.
Ганну Самуілаўну заўсёды цікавілі распрацоўкі методык, звязаных з навучаннем маляванню ў масавай школе. З гэтай тэмай звязаны яе публікацыі, якія выйшлі ў розных навукова-метадычных выданнях.
Ганна Самуілаўна з’яўляецца аўтарам «Календарно-тематического планирования по специальному учебному предмету «Рисунок». 5–9 классы», «Календарно-тематического планирования по специальному учебному предмету «Живопись». 5–9 классы».
Акрамя таго, аўтарам распрацаваны некалькі праграм, тры з іх зараз рэкамендаваны да выкарыстання: «Художественная роспись по ткани», «Художественное валяние из шерсти», «Бумажная пластика».
Вучні Ганны Самуілаўны з’яўляюцца дыпламантамі і прызёрамі конкурсаў розных узроўняў.
Узнагароды:
- За поспехі, дасягнутыя ў мастацка-тэхнічным афармленні і паліграфічным выкананні, дапаможнікі «Изобразительное искусство. 1 класс. Альбом заданий» і «Изобразительное искусство. 2 класс. Альбом заданий» узнагароджаны Дыпломам першай ступені ў намінацыі «Лепшае вучэбнае выданне 2010 года».