Трухан Тамара Мікалаеўна

Трухан Т. Н.

Нарадзілася 27 лютага 1955 года ў вёсцы Замошша Слуцкага (зараз Любанскі) раёна Мінскай вобласці.

У 1978 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1976 года працуе ў аддзеле дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. З'яўляецца вядомым спецыялістам у галіне беларускага мовазнаўства. Упершыню ў беларускім мовазнаўстве даследавала ткацкую лексіку ў беларускіх народных гаворках у структурна-тэрытарыяльных і структурна-тыпалагічных адносінах і яе сувязі з адпаведнай лексікай суседніх славянскіх моў.

З 2008 года працуе на пасадзе вядучага навуковага супрацоўніка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі. Апублікавана больш за 100 навуковых прац.

Т. М. Трухан сумяшчае навуковую працу з навукова-педагагічнай. З 1997 па 2002 год выкладала беларускую мову на кафедры гуманітарных дысцыплін Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 2002 года па цяперашні час па сумяшчальніцтве працуе на кафедры беларускай і рускай моў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

Кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

up
Вход