Нарадзіўся 25 чэрвеня 1963 года ў г. Полацку Віцебскай вобласці.
У 1980 годзе скончыў СШ № 6 г. Наваполацка і паступіў на біёлага-хімічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава. Падчас вучобы ў інстытуце ўваходзіў у склад камсамольскага бюро факультэта.
1985 – 1991 гг. – настаўнік біялогіі і хіміі, сельскагаспадарчай працы ў Роска-Селецкай сярэдняй школе Аршанскага раёна.
1991 – 1993 гг. –навучаўся завочна на дэфекталагічным факультэце ў Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага, дзе і атрымаў другую вышэйшую адукацыю.
1991 – 2011 гг. – настаўнік і лагапед у Аршанскай дапаможнай школе № 27.
Упершыню матэрыялы з вопыту работы былі апублікаваны ва ўсесаюзным часопісе «Биология в школе» ў 1991 годзе (№ 1). Затым былі публікацыі ў навукова-метадычных часопісах «Дэфекталогія», «Здаровы лад жыцця», «Экалогія». Першая кніга (падручнік) па курсе «Навакольны свет» (1 клас для школ Расійскай Федэрацыі) выйшла ў 2002 годзе.
Аўтар больш за 70 кніг.
Аўтар падручнікаў, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, хрэстаматый, сшыткаў для самастойнай работы па прадмеце «Навакольны свет» (1–4 класы для школ Расійскай Федэрацыі).
Аўтар працоўных сшыткаў па курсе «Чалавек і свет» для 1–3 класаў, кніг для чытання для 1–3 класаў, вучэбных дапаможнікаў «О чём в учебнике не прочитаешь» для 2 і 3 класаў, «150 заданий для умников и умниц», «200 заданий для умников и умниц».
Аўтар больш за 40 дзіцячых навукова-папулярных кніг. Сярод іх – «Азбука юного пешехода», «Азбука юного пассажира», «Они не должны исчезнуть: рассказы о растениях Красной книги Республики Беларусь», «Они не должны исчезнуть: рассказы о животных Красной книги Республики Беларусь», «Родники здоровья в чашке», «Букварь Оршанский». У сааўтарстве з Г.У. Трафімавай стварылі папулярную серыю для малодшых школьнікаў «Рассказы Деда Природоведа».
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.