Нарадзілася 7 лютага 1968 года ў Мінску.
Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковай адукацыі» (1992), а таксама аспірантуру пры Нацыянальным інстытуце адукацыі.
Працавала выхавальнікам дашкольнай установы, настаўнікам пачатковых класаў (у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь), намеснікам дырэктара школы па вучэбна-выхаваўчай рабоце, метадыстам упраўлення вучэбна-метадычнай работы АПА, начальнікам аддзела метадычнага забеспячэння пачатковай адукацыі НІА. Мае практычны вопыт працы ў класе развіваючага навучання па сістэме Д. Б. Эльконіна – В. В. Давыдава (1996-2000) і сертыфікат метадыста па пачатковай школе адукацыйнай сістэмы Д. Б. Эльконіна – В. В. Давыдава (Адкрыты інстытут «Развіваючая адукацыя», г. Масква, 1999-2001).
Праводзіць аўтарскія семінары, вучэбныя заняткі па тэмах «Адаптацыя першакласнікаў да школы» і «Методыка навучання грамаце ў 1 класе» на курсах павышэння кваліфікацыі настаўнікаў пачатковых класаў у АПА, МГІРА, абласных інстытутах развіцця адукацыі.
Атэставана на вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю як настаўнік пачатковых класаў і як метадыст.
Аўтар вучэбна-метадычнага комплексу «Уводзіны ў школьнае жыццё» для 1 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, а таксама новага вучэбна-метадычнага комплексу «Обучение грамоте» для 1 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання, які ўключае:
Аўтар больш за 100 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый па праблемах пачатковай адукацыі, у тым ліку электронных адукацыйных рэсурсаў па навучанні чытанню і пісьму.
Старшыня секцыі пачатковай адукацыі Навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь па дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і секцыі педагагічных работнікаў пачатковай адукацыі грамадскага аб'яднання «Беларускае педагагічнае таварыства».
Галоўны рэдактар навукова-метадычнага часопіса «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа» (з 2007 г.).
Вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі пачатковай адукацыі Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Кандыдат педагагічных навук, дацэнт.