Целяціцкая Таццяна Валер’еўна

Телятицкая Т. В.

Нарадзілася 3 чэрвеня 1966 года ў Мінску.

У 1988 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства».

З 1988 па 1991 год працавала ў Фрунзенскім судзе г. Мінска.

З 1991 года працуе ў сферы адукацыі.

У 1995 годзе прайшла стажыроўку ў Каталіцкім універсітэце Амерыкі (г. Вашынгтон, ЗША) па праграме «Арганізацыя навучальнага працэсу і методыка выкладання юрыдычных дысцыплін».

У 1999 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Адміністрацыйныя правапарушэнні ў галіне падаткаабкладання». У 2001 годзе было прысвоена вучонае званне дацэнта.

У цяперашні час узначальвае кафедру міжнароднага эканамічнага права Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Аўтар звыш 200 навуковых і навукова-метадычных прац.

up
Вход