Свірыдзенка Вольга Іванаўна

Свириденко О. И.

Нарадзілася 26 кастрычніка 1974 года ў горадзе Добрушы Гомельскай вобласці.

У 1995 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання».

З 1995 па 2000 год працавала настаўнікам пачатковых класаў, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 209 горада Мінска.

У 2001 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Развіццё маўлення малодшых школьнікаў у працэсе азнаямлення са словазлучэннем і сказам».

Працуе ў БДПУ з 2000 года, на пасадзе дацэнта кафедры беларускага і рускага мовазнаўства факультэта пачатковай адукацыі — з 2006 года.

Мае 75 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый. З'яўляецца аўтарам падручніка «Беларуская мова» для другога класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання.

В. І. Свірыдзенка з'яўляецца членам Навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь (з кастрычніка 2010 года — старшыня Навукова-метадычнага савета), удзельнічае ў рэцэнзаванні навукова-метадычнай і вучэбнай літаратуры. З'яўляецца членам рэдакцыйнай рады часопіса «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа».

У 2014 годзе была членам журы конкурса прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь — 2014».

up
Вход