Нарадзілася 19 лістапада 1956 года ў Мінску.
Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў у 1979 годзе.
На працягу 18 гадоў займае пасаду намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце ў дзяржаўнай установе адукацыі «Ордэна
Працоўнага Чырвонага Сцяга гімназія № 50 г. Мінска». У гэтай навучальнай установе 36 гадоў працавала настаўнікам англійскай мовы.
Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю настаўніка.
Уладальнік грантаў Мінгарвыканкама за распрацоўку адукацыйных праектаў «Удасканаленне метадычнай работы ва ўстанове адукацыі новага тыпу» (2005); «Маніторынг якасці навучання і выхавання» (2003).
Агульная колькасць публікацый і выдадзеных кніг — больш за 10.