Старжынская Наталля Сцяпанаўна

Старжинская Н. С.

Скончыла факультэт педагогікі і методыкі пачатковай адукацыі Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага.

Прафесар кафедры методык дашкольнай адукацыі, доктар педагагічных навук, прафесар. Член міжнароднай асацыяцыі даследчыкаў дзіцячага маўлення (International Association for the Study of Child Language, Psychology Department, University of Washington, Seattle, USA, 1995). Узнагароджана нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» (2013).

Галіна навуковых інтарэсаў: падрыхтоўка дзяцей да школы, навучанне дзяцей грамаце, развіццё маўлення дашкольнікаў і навучанне іх роднай і другой мовам, выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій для фарміравання базавых асноў культуры дашкольнікаў.

Аўтар больш за 400 навуковых і навукова-метадычных публікацый, у тым ліку вучэбных дапаможнікаў па лінгвістыцы дзіцячага маўлення і методыцы развіцця маўлення дашкольнікаў, вучэбна-метадычных і метадычных дапаможнікаў па развіцці беларускага маўлення дашкольнікаў, навучанні іх грамаце, дыдактычных матэрыялаў, рэкамендаваных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. За распрацоўку дыдактычных гульняў па навучанні дзяцей грамаце ўзнагароджана медалём ВДНГ СССР (1985).

У складзе навуковага калектыву распрацавала праграму дашкольнай адукацыі «Пралеска» (1995); вучэбную праграму дашкольнай адукацыі (2011), адукацыйны стандарт «Дашкольная адукацыя».

Аўтар канцэпцыі вучэбнага прадмета «Навучанне грамаце», адукацыйнага стандарту «Руская мова. Навучанне грамаце, пазакласнае чытанне і развіццё маўлення» для 1 класа агульнаадукацыйнай школы, суаўтар вучэбнай праграмы навучання грамаце ў 1 класе агульнаадукацыйнай школы.

up
Вход