Старасценка Віктар Уладзіміравіч

Старостенко В. В.

Нарадзіўся 11 красавіка 1967 года ў Магілёве.

У 1991 годзе скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Гісторыя». У 1994–1998 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута філасофіі і права (цяпер — Інстытут філасофіі) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Гісторыя філасофіі».

З 1991 года на выкладчыцкай працы ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. З 2002 па 2014 год — загадчык кафедры філасофіі, з 2014 года — дэкан факультэта замежных моў, з 2015 года — прарэктар па навуковай рабоце.

Асноўныя выкладаемыя дысцыпліны: «Рэлігіязнаўства», «Філасофія», «Гісторыя рэлігіі», «Гісторыя філасофскай думкі ў Беларусі».

Галіна навуковых інтарэсаў: гісторыя айчыннай філасофіі і станаўленне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў; гісторыя рэлігіі, вальнадумства і свабоды сумлення ў Беларусі.

Кіраўнік і выканаўца заданняў дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў 2001–2005, 2006–2010, 2011–2015 гадоў, заданняў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і грантаў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.

Аўтар больш за 250 публікацый, у тым ліку 5 манаграфій, падручніка і 9 вучэбных дапаможнікаў з грыфамі Міністэрства адукацыі і вучэбна-метадычных аб'яднанняў ВНУ Рэспублікі Беларусь.

Падрыхтаваў лаўрэата і 3 прызёраў рэспубліканскіх конкурсаў студэнцкіх навуковых прац, лаўрэата Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Узнагароджаны памятным знакам «2000 гадоў хрысціянству» (2000), ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі (2004, 2015), ганаровай граматай упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей (2013). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008).

Кіраўнік Магілёўскага рэлігіязнаўчага цэнтра. Каардынатар міжнародных навуковых канферэнцый «Рэлігія і грамадства» (2006–2015).

Кандыдат філасофскіх навук (2000), дацэнт (2002).

кнігі аўтара
up