Нарадзілася ў 1983 годзе ў г. Патсдаме (Германія).
Скончыла Мінскі педагагічны каледж імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Дашкольная педагогіка і псіхалогія. Лагапедыя» (2003), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя. Практычная псіхалогія» (2007), магістратуру Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Псіхалогія» (2009), аспірантуру Нацыянальнага інстытута адукацыі па спецыяльнасці 19.00.05 - сацыяльная псіхалогія (2012).
Працавала выхавацелем і выхавацелем лагапедычнай групы ва ўстанове дашкольнай адукацыі № 531 г. Мінска, педагогам-псіхолагам і намеснікам загадчыка па асноўнай дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі № 493 г. Мінска, метадыстам вышэйшай катэгорыі ўпраўлення метадычнага забеспячэння дашкольнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі, дацэнтам, загадчыкам кафедры педагогікі і псіхалогіі дашкольнай і пачатковай адукацыі, дэканам факультэта павышэння кваліфікацыі кадраў Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. З 2019 года - загадчык кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Аўтар і суаўтар больш за 80 публікацый па праблемах дзіцячай псіхалогіі, дашкольнай педагогікі і методыках дашкольнай адукацыі, псіхалогіі кіравання.
Кандыдат псіхалагічных навук, сертыфікаваны коўч (Lambent ICC).