Снапкова Алена Іванаўна

Снопкова Е. И.

Нарадзілася 25 верасня 1968 года ў Магілёве.

У 1990 годзе з адзнакай скончыла гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Гісторыя». У 1999 годзе паступіла і ў 2002 годзе скончыла аспірантуру пры Акадэміі паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «13.00.01 — Агульная педагогіка. Гісторыя педагогікі і адукацыі». У 2002 годзе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Аксіялагічныя арыенціры мадэліравання працэсу павышэння кваліфікацыі педагагічных кадраў».

З 1990 года працавала настаўнікам гісторыі СШ № 40 г. Магілёва, з 2000 года — старшым выкладчыкам, а затым загадчыкам кафедры педагогікі і псіхалогіі Магілёўскага абласнога інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. З мая 2003 года па цяперашні час — загадчык кафедры педагогікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.

Сфера навуковых інтарэсаў: прафесійная адукацыя, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кадраў, сучасная дыдактыка, гісторыя адукацыі. Агульная колькасць публікацый — больш за 150, сярод іх манаграфіі, вучэбныя і вучэбна-метадычныя дапаможнікі з грыфамі Міністэрства адукацыі, Нацыянальнага інстытута адукацыі, вучэбна-метадычных аб'яднанняў ВНУ па гуманітарнай адукацыі.

Кандыдат педагагічных навук (2002), дацэнт (2005). Узнагароджана граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005), ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008), нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» (2013). Дэлегат I з'езда навукоўцаў Рэспублікі Беларусь.

up
Вход