Слабадзянюк Анатолій Іванавіч

Слободянюк А. И.

Нарадзіўся ў 1958 годзе на Украіне.

У 1980 годзе скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1987 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.

У цяперашні час з'яўляецца загадчыкам кафедры агульнай фізікі БДУ.

У 1990 годзе пачаў выкладаць фізіку ў Ліцэі БДУ. У тым жа годзе ўзначаліў (як кіраўнік камісіі п  распрацоўцы заданняў і старшыня журы) Рэспубліканскую фізічную алімпіяду. З'яўляецца старшынёй журы Рэспубліканскага турніру юных фізікаў, членам журы розных навукова-практычных канферэнцый школьнікаў, міжнародных фізічных алімпіяд. З 1996 года А. І. Слабадзянюк з'яўляецца кіраўніком каманды Рэспублікі Беларусь на міжнародных фізічных алімпіядах. Шэсць разоў станавіўся лаўрэатам спецыяльнага фонду па працы з адоранай моладдзю пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Выдатнік народнай адукацыі.

Напісаў больш за 20 кніг (зборнікаў задач, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, навукова-папулярных выданняў), больш за 100 артыкулаў. У 2014 годзе распрацаваў заданні і правёў эксперыментальны тур Міжнароднай фізічнай алімпіяды ў Астане (Казахстан).

Здаў кваліфікацыйны экзамен і атрымаў кваліфікацыйную катэгорыю «настаўнік-метадыст».

Кандыдат фізіка-матэматычных навук.

up
Вход