Нарадзілася 21 верасня 1955 года ў в. Астраўляны Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці.
У 1980 годзе скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (цяпер Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава).
З 1980 па 1984 год — настаўнік выяўленчага мастацтва, чарчэння і абслугоўваючай працы ў сярэдняй школе № 22 г. Мінска.
З 1984 па 1992 год — загадчык вучэбна-метадычнага кабінета ў Мінскім інстытуце ўдасканалення настаўнікаў.
З 1992 па 2002 год — метадыст па выяўленчым мастацтве, чарчэнні і працоўным навучанні ў Беларускім вучэбна-метадычным цэнтры, Вучэбна-метадычным цэнтры вучэбнай кнігі і сродкаў навучання.
З 2002 па 2006 год — метадыст, загадчык сектара эстэтычнай адукацыі цэнтра агульнай сярэдняй адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі.
З 2006 года па цяперашні час — метадыст аддзела метадычнага забеспячэння гуманітарнай адукацыі, аддзела метадычнага забеспячэння пачатковай адукацыі метадычнага цэнтра Нацыянальнага інстытута адукацыі. Стаж працы, звязанай з метадычнай дзейнасцю, складае 32 гады.
З'яўляецца суаўтарам вучэбных дапаможнікаў для навучэнцаў «Художественный труд (для девочек). 10 класс» (2004), «Выяўленчае мастацтва. 1 клас» (2011), «Изобразительное искусство. 3 класс» (2015), «Изобразительное искусство. 4 класс» (2009), а таксама вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў «Изобразительное искусство в 1 классе» (2011), «Изобразительное искусство в 3 классе» (2015), «Изобразительное искусство в 4 классе» (2010); аўтарам дапаможнікаў для навучэнцаў «Изобразительное искусство. Тетрадь самооценки. 3 класс» (2011), «Изобразительное искусство. Тетрадь самооценки. 4 класс» (2012) і дапаможнікаў для настаўнікаў «Изобразительное искусство. Тесты и творческие задания для тематического и итогового контроля. 5 класс» (2014), «Изобразительное искусство. Художественно-творческие задания для тематического и итогового контроля. 5 класс» (2014), а таксама некалькіх артыкулаў па арганізацыі адукацыйнага працэсу па выяўленчым мастацтве ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Вучэбныя дапаможнікі «Выяўленчае мастацтва. 1 клас», «Изобразительное искусство. 4 класс», вучэбна-метадычныя дапаможнікі «Изобразительное искусство в 1 классе», «Изобразительное искусство в 3 классе», «Изобразительное искусство в 4 классе», распрацаваныя з удзелам М. А. Шкуратавай, выдадзены для ўстаноў адукацыі ўпершыню.