Шышкіна Валянціна Андрыянаўна

Шишкина В. А.
Нарадзілася ў 1935 годзе ў п. Заастанцыя Кіраўскай вобласці (Расія).

Скончыла факультэт дашкольнага выхавання Ленінградскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. А. Герцэна, аспірантуру пры НДІ дашкольнага выхавання АПН СССР. Працавала выхавальніцай у дзіцячым садзе, інспектарам-метадыстам па дашкольнай адукацыі, выкладчыкам педагагічнага вучылішча. У цяперашні час — дацэнт кафедры педагогікі дзяцінства і сям'і Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.

З'яўляецца выканаўцам 9 заданняў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па праблеме здароўя і фізічнага развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту, распрацоўшчыкам адукацыйнай галіны «Фізічная культура» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі (2013).

Мае больш за 180 навуковых і навукова-метадычных работ (24 з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, у тым ліку ў суаўтарстве), патэнт на карысную мадэль № 4865 «Фізкультурна-аздараўленчы комплекс».

Член рэдкалегіі рэспубліканскага часопіса «Пралеска».

У 2008 годзе атрымала званне «Лепшы па прафесіі» сярод устаноў адукацыі г. Магілёва з занясеннем на гарадскую Дошку гонару. Удастоена прэміі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова за высокія дасягненні ў навукова-адукацыйнай сферы ў галіне сацыяльна-гуманітарных навук (2009). Мае Падзяку прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2013), узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Выдатнік адукацыі СССР, Украіны, Рэспублікі Беларусь.

Кандыдат педагагічных навук (1979), дацэнт (1985).

up
Вход