Шабека Валянціна Мікалаеўна

Шебеко В. Н.

Нарадзілася 5 студзеня 1949 года ў в. Навасёлкі Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Скончыла педагагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Педагогіка і псіхалогія дашкольная», аспірантуру пры НДІ дашкольнага выхавання АПН СССР, дактарантуру Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Прафесар кафедры методык дашкольнай адукацыі БДПУ.

Галіна навуковых інтарэсаў: дашкольная адукацыя, фізічнае выхаванне і развіццё дзяцей дашкольнага ўзросту.

У складзе навуковага калектыву распрацавала аўтарскую праграму фізічнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту «Фізкульт-Ура!», адукацыйны стандарт «Дашкольная адукацыя». З'яўляецца выканаўцам заданняў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па праблеме здароўя і фізічнага развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту.

Член рэдакцыйнай рады міжнароднага навуковага часопіса «Общество: социология, психология, педагогика» (часопіс уваходзіць у Пералік ВАК Мінадукнавукі РФ).

Узнагароджана нагрудным знакам «За значны ўклад у развіццё БДПУ», ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Аўтар больш за 260 навуковых і навукова-метадычных публікацый, у тым ліку падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў (з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі) па тэорыі і методыцы фізічнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту.

Кандыдат педагагічных навук, дацэнт, доктар педагагічных навук (Расія), акадэмік Міжнароднай акадэміі навук педагагічнай адукацыі (МАНПА, г. Масква).

up
Вход