Нарадзілася ў 1954 годзе ў Мінску.
У 1978 годзе скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе № 31 Савецкага раёна і ў гімназіі № 5 Партызанскага раёна г. Мінска.
Настаўнік вышэйшай катэгорыі. Узнагароджана нагрудным знакам «Выдатнік асветы Рэспублікі Беларусь» у 2003 годзе.
Друкавалася ў часопісах «Гiсторыя: праблемы выкладання» і «Беларускi гiстарычны часопiс». Аўтар 12 вучэбна-метадычных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі, у тым ліку «История Беларуси: опорные конспекты для подготовки к централизованному тестированию».