Нарадзілася 28 мая 1971 года ў г. Салігорску.
У 1991 годзе з адзнакай скончыла Нясвіжскае педагагічнае вучылішча. У 1995 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання».
З 1991 па 2006 год працавала настаўнікам пачатковых класаў у Цясоўскай базавай школе Салігорскага раёна. З 2006 года — у гімназіі № 2 г. Салігорска. З'яўляецца аўтарам дапаможнікаў «План-конспект уроков по предмету "Человек и мир"» для 1, 2, 3 класаў (2010, 2011), а таксама публікацый у часопісах «Пачатковая навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа» (2011, № 9; 2012, № 2), «Пачатковая школа» (2012, № 5).
У 2008 годзе прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя.
У 2010 годзе заняла з навучэнцамі 2-е месца на VI Расійскім конкурсе даследчых работ і творчых праектаў дашкольнікаў і малодшых школьнікаў «Я — даследчык» ў г. Сочы (тэма даследчай працы «Повесть С. Лагерлёф "Чудесное путешествие Нильса с дикими гусями" как занимательный учебник географии Швеции XX века»).
У 2014 годзе ўзнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.