Сякацкая Клаўдзія Іванаўна

Секацкая К. И.

Нарадзілася 18 верасня 1945 года ў Мінску ў сям'і ваеннага будаўніка.

У 1963 годзе з сярэбраным медалём скончыла сярэднюю школу № 52 г. Мінска і паступіла на гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута імя А. А. Куляшова (цяпер універсітэт). З 1967 года выкладала гісторыю ў школах Бялыніцкага раёна (па накіраванні інстытута), а потым у школах г. Мінска. З 1979 па 2006 год працавала метадыстам па гісторыі ў Рэспубліканскім інстытуце ўдасканалення настаўнікаў (цяпер Акадэмія паслядыпломнай адукацыі) і працягвала выкладаць гісторыю ў школах.

Па праблемах выкладання гісторыі публікавалася ў часопісах «Беларускі гістарычны часопіс», «Гісторыя: праблемы выкладання».

З'яўляецца адным з аўтараў 10-бальнай сістэмы ацэнкі ведаў, уменняў навучэнцаў па гісторыі.

З 2000 года супрацоўнічае з выдавецтвам «Аверсэв», якім выдадзены работы К. І. Сякацкай у дапамогу настаўнікам гісторыі і навучэнцам.

З'яўляецца метадыстам вышэйшай катэгорыі, выдатнікам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

up
Вход