А вось, як будзеце вучыцца,
То можна сэнсу і дабіцца.

Якуб Колас

Седунова Наталля Міхайлаўна

Нарадзілася 4 верасня 1961 года ў г. Добрушы Гомельскай вобласці.

Скончыла з залатым медалём сярэднюю школу № 6 г. Маладзечна. У 1978 годзе паступіла ў Мінскі дзяржаўны інстытут замежных моў. Пасля яго заканчэння амаль 20 гадоў працавала ў школе № 24 г. Мінска. Мае вышэйшую настаўніцкую катэгорыю. У цяперашні час працуе завучам у цэнтры моўнай падрыхтоўкі «International House», з'яўляецца трэнерам курсу СЕЛТА пры Кембрыджскім універсітэце. Займаецца прафесійнай падрыхтоўкай выкладчыкаў, праводзіць курсы і семінары.

У суаўтарстве напісана 4 комплексы падручнікаў для пачатковай школы Magic Box. У 2015 годзе выйшаў падручнік для дзяцей дашкольнага ўзросту.

45 выданняў